Больш за 80 чалавек наведалі чацвёрты занятак курсаў «Мова ці кава».
Чым мы адрозніваемся ад суседзяў? Ці сапраўды беларусы такія ўжо «памяркоўныя»? Пра гэта і не толькі размаўлялі на чацвёртым занятку курсаў «Мова ці кава». Нагадаем, першы адбыўся месяц назад.
Ахвочых вучыць мову назбіралася чалавек з восемдзесят. Пераважна моладзь, але былі і
«Вырашыла хадзіць, каб успомніць беларускую мову, каб было асяроддзе, у якім яе можна выкарыстоўваць»,кажа сімпатычная
«Ізвініце, ой, прабачце!», «ЯкВідавочна, частцы студэнтаў пераходзіць на беларускую, хоць і на час занятку, было нязвыкла. Іншыя ж мову ведаюць не горш за настаўнікаў, прыйшлі сюды проста «патусавацца» (як я, дарэчы). На занятак завітаў нават скульптар Гэнік Лойка, той самы, што трапіў на «суткі» за акцыю ў падтрымку беларускай мовы.па-беларуску будзе ювелір?».
Напачатку разбіраліся з граматыкай: як завуцца
Затым выкладчыкі — філолаг Алеся Літвіноўская ды музыка Андрусь Такінданг — называлі прымаўкі пра нашых суседзяў. А вучні мусілі адгадаць, ху із ху. Варыянтаў адказу было не пяць, як колькасць краін, што з намі мяжуюць, а шэсць: яўрэяў таксама залічылі ў суседзі.
Пасля ўдзельнікі разбіліся на групы. Кожная атрымала заданне: назваць характарыстыкі пэўнай нацыі. Маёй групцы дасталіся амерыканцы.
«Фаст-фуд ! Галівуд! Зверхдзяржава!», — так і сыпаліся «кампліментамі» на заакіянскі народ. «Правільна будзе «звыш-», а не «зверхдзяржава», — папраўляю суседку.
Прыдумаць характарыстыкі — паўбяды. Затым усё гэта паказвалі, хто як мог…
Пад жарты і песню ад Такінданга чацвёрты занятак скончыўся. Наступны — праз тыдзень. Мова сапраўды можа быць цікавай. Далучайся!
Каментары