У фільме «Удых-Выдых» Вольга Дыхавічная гуляла ў каханне з Кацярынай Волкавай, фота ИТАР-ТАСС.

У фільме «Удых-Выдых» Вольга Дыхавічная гуляла ў каханне з Кацярынай Волкавай, фота ИТАР-ТАСС.

Вольга Дыхавічная і Ангеліна Ніканава знаёмыя ўжо некалькі гадоў, фота з Фэйсбука.

Вольга Дыхавічная і Ангеліна Ніканава знаёмыя ўжо некалькі гадоў, фота з Фэйсбука.

Актрыса і рэжысёр 32-гадовая Вольга Дыхавічная праз тры з паловай года пасля смерці мужа, рэжысёра Івана Дыхавічнага, вырашыла звязаць сябе повязямі шлюбу. Але гэтым разам аддала сябе не ў моцныя мужчынскія рукі, а ў далікатныя жаночыя.

Яе выбранніцай стала кінарэжысёр 37-гадовая Ангеліна Ніканава. У 2011 годзе Ніканава зняла Вольгу ў галоўнай жаночай ролі ў фільме «Партрэт у прыцемках». Выканаўца галоўнай мужчынскай ролі ў ім — акцёр Сяргей Барысаў — пацвердзіў: «Пра вяселле ведаю, мне пра яго Ангеліна паведаміла».

Вяселле адбудзецца 15 красавіка ў Нью-Ёрку, там цяпер жыве і працуе пара. Апроч таго, у Расіі такія шлюбы забароненыя.

Да гэтага часу адкрыта праяўляць пачуцці да жанчыны Вользе даводзілася толькі ў кіно. У карціне Івана Дыхавічнага «Удых-Выдых» у яе была пасцельная сцэна з Кацярынай Волкавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?