5 жніўня у Лынтупах , што ў Пастаўскім раёне, адкрылі помнік Баляславу Ялавецкаму, выдатнаму інжынеру‑вынаходніку, чыгуначніку, прадпрымальніку, дзяржаўнаму дзеячу тагачаснай Расейскай імперыі…Імя якога запісана залатымі літарамі ў Пецярбурскай інжынернай Акадэміі…

Баляслаў Ялавецкі ураджэнец Сьвянцянскага краю, сядзіба якога знаходзілася у 30 верстах ад Лынтупаў. У 1897 г. у Лынтупах пачынае дзейнічаць чыгунка. Станцыя Лынтупы зьяўляецца важкім чыгуначным звяном, што пачынае ахопліваць заходнія землі Расейскай імперыі і пачынае злучаць з Эўропай. Пры чынным ўдзеле Ялавецкага, праектуецца шлях з Данбасу у Ліфляндыю. Каб пашырыць гандлёвыя шляхі тагачаснай Імпэрыі, Баляслаў Ялавецкі дбаў аб развіцці роднага краю, гэта і Сьвянцяны і Паставы і Знакамітае возера Нарач, да якога праз Блакітныя Азёры дзейнічала вузкакалейка, нават да 60‑х гадоў ХХ ст.

…Чамусьці у Савецкія часы гэтую вузкакалейку дэмантавалі, зьнішчылі, як і многія малыя гідраэлектрастанцыі, вадзяныя млыны , парэшткі якіх і зараз можна бачыць ў гэтых краёх…

Але‑ж нешта зварушылася, мясцовыя краязнаўцы, Алесь Гарбуль, Ўладзімір Іваньковіч, Міхаіл Гіль ды іншыя энтузіасты лынтупчане, аднавілі незаслужана‑забытае імя Балеслава Ялавецкага…А мінскі скульптар Алесь Шатэрнік на грамадскіх пачатках зрабіў бюст , які і быў ўрачыста адчынены на стацыі Лынтупы .Трэба дадаць што Пастаўскае кіраўніцтва добра паставілася да ідэі ўсталявання гэтага помніка, далучылася да гэтага сьвята і аказала пэўную дапамогу …

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?