Жэрара Дэпард'ё, які стаў галоўным героем навінаў, мабыць, заела туга па радзіме. Жыць у Расіі ён не будзе. Не дапамог ні ўручаны асабіста прэзідэнтам Расіі пашпарт, ні падораныя кватэры ў Грозным і Саранску, ні абяцанні працаўладкавання.

Актор заявіў, што любіць Расію і Францыю, але жыць мае намер у Бельгіі. Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлеканала Notele.

Дэпард'ё вырашыў пасяліцца ў невялікім мястэчку Нэшэн на поўдні Бельгіі, недалёка ад французскай мяжы. Там пралягае чыгунка, па якой можна хутка дабрацца да Парыжа.

Дарэчы, ён ужо набыў там чарговы дом і аформіў дакументы на жыхарства. Акрамя таго, Дэпард'ё паведаміў аб сваім намеры адкрыць у Нэшэне невялікі рэстаран.

Вядомы француз вырашыў змяніць месца жыхарства пасьля падатковай рэформы, якую меў намер увесці прэзідэнт яго роднай краіны. Прыбыткі, большыя за 1 мільён еўра на год, збіраліся абкласьці падаткам у 75%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?