«Чаму Красная плошча? Чырвоная!» — не першы раз натыкаюся на такі камент чытача.

Няправільна!

Плошча Красная, бо «Красная» тут не ў значэнні колеру, а ў значэнні «прыгожая». Гэта старое, паэтычнае слова. Ёсць прымаўка: «Не радзіся красны, а радзіся шчасны».

Усё, што звязана з колерам, — чырвонае: Чырвоная армія, чырвоны яблык, чырвоная ружа, чырвоная каліна.

А на ўсё з красой звязанае па-беларуску кажуць: краснае пісьменства, Красны Бор (раён у Мінску), Краснаполле, Красны Бераг, прыўкрасны. Грыб падасінавік называюць яшчэ «краснюк», бо надта ж ён харошы.

Дарэчы, дзве Красныя плошчы адвеку ёсць і ў Беларусі: у Будславе і Ветцы.
Яны Красныя, бо харошыя, прыгожыя, файныя, пекныя, гожыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?