7 жніўня ў горадзе Смалявічы, што на Меншчыне, на цэнтральнай плошчы насупраць райвыканкаму была праведзена акцыя пад назвай «Дзе Сьвятло?».

Нагадаем, што ў горадзе Смалявічы мясцовыя ўлады вырашылі па‑свойму выконваць дырэктыву № 3 аб Эканоміі і Беражлівасьці — ужо пашоў 3 месяц, як на вуліцах гораду не гараць ліхтары.

У акцыі прынялі ўдзел актывісты незарэгістраваных суполак: Моладзь БНФ, рух «Джынс За Свабоду», Малады Фронт — і проста незаангажаваная моладзь гораду. Яны выклалі свечкамі на зямлі пытанне «Дзе Сьвятло?».

Колькасьць удзельнікаў налічвала 60 чалавек. А разам зь мінакамі было больш за 100 чалавек. Такім чынам моладзь спрабавала прыцягнуць увагу да праблемы цемры на вуліцах.

Акцыя працягвалася каля 30 хвілін. Нават пасьля прыезду міліцыі акцыя не спынілася. Ніхто ня быў затрыманы, відаць, таму, што міліцыя сама зацікаўлена ў зьяўленьні сьвятла ў горадзе дзеля паляпшэньня крымінагеннай сытуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?