Хелен Зіле -- лідар апазіцыі Паўднёвай Афрыкі.
Лідар апазіцыіПаўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Хелен Зіле пацярпела ад нападу велізарнага пацука каля сваёй рэзідэнцыі ў Кейптаўне. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Twitter.
«Толькі што са мной адбылася вельмі дзіўная рэч. Я выйшла па газеты, і каля брамы на мяне накінуўся велізарны пацук, ён укусіў мяне за нагу!» — напісала Зіле. Яна таксама апублікавала фатаграфію ўкушанага пальца.
Паведамленне апазіцыянеркі выклікала бурную рэакцыю ў інтэрнэце,
некаторыя нават пісалі, што пацук мог быць падасланы кіруючай партыяй — Афрыканскім нацыянальным кангрэсам.
калі пацукі пачалі нападаць на людзей у горадзе, то ў краіне сапраўды «сур’ёзныя праблемы».