Цана на жыллё для мінчукоў з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў усё яшчэ істотна менш за камерцыйную. Днямі ў «Мінскім кур’еры» апублікаваная праектная дэкларацыя на новы дом у спальным раёне Лошыца.

Квадратны метр у ім будзе каштаваць усяго 5,45–5,85 мільёна рублёў. Гэта каля $630–680 у эквіваленце.

Жыць у Лошыцы будуць мінчукі, якія прастаялі ў чарзе на жыллё каля 20 гадоў, а таксама супрацоўнікі КДБ і Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым апошнія змогуць выкарыстоўваць льготныя крэдыты пад 5% гадавых.

Тым часам, па падліках сайта Realt.by, сярэдняя цана квадратнага метра ў камерцыйным жыллі перавысіла $1400.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?