Затрыманы начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Кротаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

На падставе сабраных і накіраваных у Следчы камітэт матэрыялаў, у дачыненні да Кротава заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці), гаворыцца ў інфармацыі, змешчанай на сайце МУС.

Цікава, што 16 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвергла інфармацыю аб затрыманні Кротава. «16 сакавіка 2013 года ў інтэрнэце на дэструктыўных рэсурсах было размешчана паведамленне аб нібыта затрыманні і арышце начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава», — гаварылася ў паведамленні, размешчаным на сайце міліцэйскага ведамства.
— Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці». МУС адзначала, што «распаўсюджванне недакладнай, а часам і лжывай інфармацыі на так званых «апазіцыйных» інтэрнэт-рэсурсах носіць пастаянны характар.

Зыходзячы з такой логікі, і сайт МУС пасля сённяшняга пацвярджэння затрымання Кротава трапіў у шэрагі «дэструктыўных». Зрэшты, ранейшы прэс-рэліз з сайта МУС знік.

Затым БелТА у Следчым камітэце сказалі, што Кротава затрымалі ў аўторак, 19 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?