Грэцыя.
У беларускія турфірмы пацягнулася другая хваля турыстаў, каб забраніраваць летні адпачынак. Падвышэнне коштаў на 10–15% ад мінулагодніх не пужае.
«На ўсе напрамкі падаражала: на Балгарыю, на Грэцыю. Праўда, на Грэцыю, на раннім браніраванні, кошты былі мінулагоднія, а потым кошты падняліся на 10–20%.Хто раней абіраў Крым, цяпер едуць у Балгарыю, Грэцыю», — расказвае Алена Фінская, кіраўнік аддзелу продажаў турфірмы «Алые паруса».
Свой летні адпачынак беларусы плануюць са студзеня. Сёлета турыстаў у чатыры разы больш, чым летась у гэты ж час.
«У
І называе сёлетнія кошты: дзесяцідзённы адпачынак у крымскім пансіянаце з двума басейнамі і харчаваннем у ліпені абыдзецца ў 500 долараў. Паехаць у такі ж адпачынак у Балгарыю на «ўсё уключана» пацягне на 450 еўра.
Турцыя падняла кошты, таму турысты з Беларусі аддаюць перавагу Грэцыі, адразу кажуць у кампаніі
«У Турцыі на 15% выраслі кошты. Людзі тэлефануюць, пытаюць пра Турцыю, здзіўляюцца і просяць тур у Грэцыю. Мала цікавяцца Крымам, пераарынтуюцца на Балгарыю. Паводле коштаў: Балгарыя — самая танная, потым Грэцыя, Турцыя і Кіпр».
Пры гэтым у грэчаскіх гатэлях ужо амаль няма месцаў, папярэджвае намеснік дырэктара
«Сёлета Грэцыя ўдвая павялічыла аб’ём, увяла ранняе браніраванне, пусцілі больш рэйсаў — на пачатак чэрвеня ўжо амаль няма месцаў».
І агучвае кошты: адпачыць у турэцкім чатырохзоркавым гатэлі з пералётам і харчаваннем дзесяць дзён у чэрвені — 750 долараў на чалавека. Грэцыя з «усім уключана» будзе каштаваць столькі ж.
У турагенцтве «4 стороны света» абяцаюць падаражанне тураў з красавіка:
«Кошты растуць. Ранняе браніраванне да 31 траўня — потым кошты вырастуць. Самае папулярнае зараз Балгарыя, Турцыя. Егіпет адышоў на другі план».
Летась з Беларусі выехалі паўмільёна турыстаў, паведамляе Белстат. Найбольш беларусаў ездзілі ў Расію, Украіну, Балгарыю, Грэцыю, Егіпет, Іспанію.