Эвалдас Ігнатавічус.

Эвалдас Ігнатавічус.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падпісала дэкрэт аб прызначэнні паслом Літвы ў Беларусі Эвалдаса Ігнатавічуса.

Новы пасол уступіць на пасаду 8 красавіка.

Эвалдас Ігнатавічус працуе ў МЗС з 1991 года. Ён быў дарадцам пасла Літвы ў Польшчы, загадчыкам аддзела МЗС па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, генеральным консулам у Калінінградскай вобласці, паслом у Германіі. Двойчы - у 2001-2002 і 2009-2012 гадах - ён быў віцэ-міністрам, працаваў таксама дзяржаўным сакратаром і сакратаром МЗС.

З пачатку снежня 2012 года, пасля таго як Даля Грыбаўскайце адклікала з пасады пасла Лінаса Лінкявічуса, прызначанага міністрам замежных спраў Літвы, абавязкі часовага паверанага ў справах Пасольства Літвы ў Мінску выконвае Ёнас Даніляўскас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?