У студзені 2013 сярэдні заробак у Жодзіна склаў $609.
За месяц жыхары горада пабагацелі амаль на $30. І гэта пры тым, што ва ўсіх астатніх гарадах абласнога падпарадкавання і раёнах Беларусі пасля традыцыйнага снежаньскага балявання сталі плаціць менш.

Паводле падлікаў Белстата,

у Мінску ў студзені работнікам у сярэднім было налічана $661, а ў Наваполацку — $648.
Жодзіна ідзе ўслед за імі, апярэджаючы астатнія буйныя населеныя пункты. Найлепшы сярод абласных цэнтраў — Гродна ($535).
Сярод раёнаў па-ранейшаму наперадзе Салігоршчына (уключна з Салігорскам). У студзені тут зараблялі $719.
Услед Мінскі раён ($591) і Мазырскі ($542).
У аўтсайдарах зноў Браслаўшчына ($336).
Трохі лепш сітуацыя ў Свіслацкім ($341) і Слаўгарадскім ($344) раёнах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?