У Брэсце адбудуцца суды над актывістамі аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты», якія былі затрыманыя 18 сакавіка падчас «Хвалі салідарнасці».
У пятніцу, 22 сакавіка, адбудзецца суд над Яўгенам Хазіахметавым. Уладу Бароўскаму павінна прыйсці позва на камісію па справах непаўнагадовых. «Хутчэй за ўсё гэта будзе наступны чацвер», — адзначыў ён.
Нагадаем, 18 сакавіка падчас акцыі «Хваля салідарнасці» былі затрыманыя тры сябры аргкамітэта МХД: Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрусь Шарэнда. Пратрымаўшы іх у РАУС, міліцыянеры іх адпусцілі.