Ініцыятарам з’яўляецца расійскі маркетолаг Станіслаў Каўфман,паведамляе сайт РБК.
Каўфман не хавае, што такі брэнд у спажыўцоў будзе асацыявацца з Аляксандрам Лукашэнкам. Раней маркетолаг ужо праславіўся «палітычнымі» таварамі —
гарэлкай «Пуцінка» і «Вова і мядзведзі» у Расіі, а таксама ледзяшоў «Юлькіны сасулькі» ва Украіне.
Паведамляецца, што пад брэндам «Батькино лукошко» будуць выходзіць маянэзы, соусы, кансерваваная гародніна і ягады. Але Каўфман мае спадзевы, што лінейка тавараў будзе пашыраная.
Вырабляць прадукты будзе расійская кампанія «Вастэга», што размешчана ў Брэсце (кансерваваныя ягыды і гародніна), а таксама Падмаскоўны вытворца маянэзаў. Будуць таксама кантракты з іншымі прадпрыемствамі.
«Я ўпэўнены, што асацыяцыі з Аляксандрам Лукашэнкам будуць станоўча ўспрынятыя спажыўцамі», — сказаў Каўфман.
0
0
0
0
0
0