На канцэрце на сядзібе БНФ, прымеркаваным да 95-годдзя БНР, Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў новую песню на верш Уладзіміра Някляева.

«Яна напісана адмыслова да свята — 95-годдзя БНР, каб падтрымаць святочны дух. — кажа музыка. — І „Жыве Беларусь“ гэта насамрэч прыгожыя словы. Мне б вельмі хацелася, каб артысты пісалі такія песні, узгадвалі гэтыя словы не толькі перад выбарамі. Хацелася б, каб і да Дня Волі музыкі пісалі песні ў розных жанрах, спецыяльна для свята — гэта натуральна для кожнага, хто нарадзіўся і жыве ў Беларусі».

Зміцер Вайцюшкевіч прапануе ўсім ахвотным зрабіць відэашэраг да новай песні.

«Але не хацелася б, каб у відэа была кроў», — адзначае Вайцюшкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?