У сваім афіцыйным паведамленні ЕГУ абвяргае чуткі аб скарачэнні фінансавання універсітэта на 50%, якія нядаўна з’явіліся ў СМІ.

«Еўрапейская камісія актыўна падтрымлівала ЕГУ нават да закрыцця універсітэта ў Мінску і пераезду ў Вільню. На фінансаванне ЕГУ Еўрапейскай камісіяй было выдзелена 11 мільёнаў еўра. Той факт, што Еўрапейскя камісія рэгулярна ацэньвае падтрымку такіх устаноў, як ЕГУ, заахвочвае ЕГУ шукаць шляхі да павышэння ўстойлівасці. Больш за тое, нядаўна Еўракамісія наняла кансультанта для састаўлення рэкамендацый па яшчэ большым павышэнні ўстойлівасці ЕГУ», — гаворыцца ў паведамленні.

Сапраўды, учора паведамлялася, што эксперт Еўрапейскай камісіі прапануе скараціць фінансаванне ўніверсітэта на 50%, далучыць ЕГУ да аднаго з літоўскіх ВНУ, прыцягваць навучэнцаў з Расіі ці ўвогуле пакінуць толькі дыстанцыйныя курсы.

Аднак у прэс-рэлізе ўказана, што «ні ЕК, ні ЕГУ не прынялі рашэнняў для выканання якіх бы то ні было рэкамендацый эксперта. ЕГУ і Паўночная рада, якая каардынуе донарскую падтрымку ЕГУ, цяпер рыхтуюць супольны адказ на заключэнні і рэкамендацыі экспертызы».

«Мы ўдзячныя грамадзянам і краінам-членам Еўрапейскага саюза за іх падтрымку, якая дапамагае захаваць ЕГУ ў якасці прытулку акадэмічных свабодаў для беларускіх студэнтаў і навукоўцаў. Праводжаны ў дадзены момант агляд нашай дзейнасці паказвае, што мы па-ранейшаму імкнемся знайсці лепшыя шляхі для выкарыстання гэтай падтрымкі», — кажа прарэктар ЕГУ па развіцці і сувязях Дарус Удрыс.

У заяве дэкларуецца, што «кіраўніцтва ЕГУ яшчэ раз падцвярджае, што любая стратэгія развіцця ЕГУ павінна суадносіцца з цэнтральнай місіяй ЕГУ, якой ёсць і застанецца прадастаўленне студэнтам і акадэмічным супрацоўнікам права вучыцца і праводзіць даследванні ва ўмовах свабоды — права, якое ў іх забрана на радзіме, у Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?