Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў аргентынскай сталіцы Буэнас‑Айрэсе, дзе ён знаходзіцца з рабочым візытам, пацьвердзіў журналістам, што ягоны беларускі калега Аляксандар Лукашэнка зьвяртаўся да яго з просьбай аб крэдыце.

«Мы разглядаем гэтую просьбу і заўсёды па магчымасьці дапамагаем сваім сябрам», ‑‑ заявіў вэнэсуэльскі кіраўнік. Чавэс таксама адзначыў, што Беларусь і Вэнэсуэла адчуваюць пастаянныя напады і агрэсію з боку ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?