Два затрыманыя ў Віцебску актывісты Партыі БНФ — Леанід Аўтухоў і Канстанцін Смолікаў — знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, суд над імі пройдзе 25 сакавіка,
паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Свецік.

Аўтухоў і Смолікаў былі затрыманыя сёння ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", дзе яны раздавалі ўлёткі з запрашэннем прыйсці на мітынг 25 сакавіка з нагоды гадавіны абвяшчэння БНР. Актывістаў даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.

Дагэтуль невядома, што ім інкрымінуюць. Як паведаміў Свецік,

пасля затрымання машына актывістаў была надгледжаная, у іх канфіскавалі друкаваныя матэрыялы.
Як мяркуе праваабаронца, адміністрацыйныя пратаколы, хутчэй за ўсё, будуць складзены за незаконнае распаўсюджанне друкаванай прадукцыі ці дробнае хуліганства.

Нагадаем,

на мінулым тыдні Віцебскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні двух масавых мерапрыемстваў, заяўленых мясцовымі дэмсіламі на 25 сакавіка з нагоды Дня Волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?