Беларускай мовы ў
На першым месцы сярод 1 мільёна сайтаў, які аналізуе W3Techs, натуральна — ангельская мова.Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады яе адносная прысутнасць у сеціве зніжаецца (з 57.6% у 2011 да 54.7% у сакавіку 2012). Расейская ж паказвае ўпэўнены рост: з 4.1% два гады таму да амаль 6% цяпер.
На сайтах з даменамі.by расейскай карыстаюцца ў 86.7% выпадкаў.Лепшая сітуацыя ў рускай мовы хіба што на сайтах уласна рунэта: 89.8%. Акрамя байнэту ў распаўсюдзе рускай мовы асабліва вылучаюцца сайты з казахскімі даменамі (84%
W3Techs асобна прадстаўляе статыстыку па распаўсюджанасці кантэнту на розных мовах на нацыянальных даменах. У байнэце паводле гэтых звестак акрамя рускай мовы сайты найбольш карыстаюцца ангельскай — 11.1%. А беларуская ж пазначаная як мова кантэнту толькі ў 1.1% выпадкаў і яе адносная колькасць паступова зніжаецца.
Статыстыка W3Techs ствараецца на падставе тэхнічных загалоўкаў, якія апісваюць змест старонак. Часам гэтыя загалоўкі выстаўленыя некарэктна. Напрыклад,
кантэнт на сайце «Нашай Нівы» даследчыкі пазначылі як англамоўны.