Фінальны матч розыгрышу Кубка Беларусі па футболе ўпершыню пройдзе ў Жодзіне, такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні бюро выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Вырашальная кубкавая сустрэча сезона 2012/2013 адбудзецца 26 мая на жодзінскім стадыёне «Тарпеда». Яе ўдзельнікі стануць вядомы 3 красавіка, калі пройдуць два паўфінальныя матчы: «Дынама» (Мінск) — СКВІЧ (Мінск) і «Мінск» — «Тарпеда-БелаАЗ» (Жодзіна).

У мінулыя гады 20 кубкавых фіналаў адбыліся на мінскім стадыёне «Дынама», закрытым зараз на рэканструкцыю, і толькі аднойчы, у 2002 годзе, ганаровы трафей быў разыграны ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?