23 сакавіка раніцай у Талачыне на аўтобусным прыпынку міліцыя затрымала актывіста кампаніі «Наш Дом» Рамана Забелу.
Затрыманне праводзіў адзін з лепшых сышчыкаў крымінальнага вышуку маёр міліцыі Карота. Падставы для затрымання стандартныя —
Раман Забела падобны на чалавека, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства.

Актывіст Мікалай Петрушэнка пракаментаваў гэтую падзею:

— Прычынай для такіх дзеянняў можа быць усё што заўгодна. Раман вядомы тым, што тры гады таму назад выйграў судовы працэс і адбіў атаку мясцовага РАУС за нібыта ўчыненае правапарушэнне. На яго быў складзены пратакол за незаконнае размахванне сцягам у парку. У судзе справа рассыпалася… Раман Забела сфармаваў футбольную каманду «Наш Дом», якая паспяхова выступала на раённым турніры. Нарэшце,

не выключана, што затрыманне з’яўляецца прэвентыўным напярэдадні святкавання 95-годдзя БНР з мэтай не дапусціць яго ўдзелу ў афіцыйна дазволеным масавым мерапрыемстве ў Мінску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?