З вечара 22 сакавіка ў Гомельскай вобласці пачалася мяцеліца. 23 сакавіка працягваюцца моцныя снегапады і снежныя заносы.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, у суботу і нядзелю захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я — моцны снег, парывісты вецер, мяцеліца і снежныя заносы. Паводле інфармацыі гідраметэацэнтра, парывы ветру дасягаюць 15—18 м/с.

У такіх умовах надвор'я МНС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце.

Паколькі магчымае парушэнне энергазабеспячэння, ратавальнікі раяць падрыхтавацца да адключэння электраэнергіі, закрыць газавыя краны, машыны паставіць у гараж, а пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць далей ад дрэў.

Таксама МНС рэкамендуе навучыць дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі: знаходзячыся на вуліцы, абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, дрэвы, збудаванні павышанай рызыкі.

У суботу ў Гомелі працуе тэхналагічны транспарт і дворнікі, аднак дарогі і тратуары па-ранейшаму пад снегам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?