У польскай сталіцы пачаліся сьвяткаваньні з нагоды 95-й гадавіны абвяшчэньня БНР.

Каля ста чалавек узялі ўдзел у шэсьці па вуліцах Варшавы з нагоды 95-ай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

А 13-й гадзіне беларусы Варшавы сабраліся на плошчы Трох Крыжоў. Над удзельнікамі шэсьця ўзвышаліся дзясяткі бел-чырвона-белых палотнішчаў, а таксама сьцягі Польшчы й Эўразьвязу.

Кажа арганізатар акцыі, сустаршыня Беларускага дому ў Варшаве Зьміцер Бародка: «Мы — беларусы, гэта нашае нацыянальнае сьвята й дзе б мы ні былі, мы павінны гэтую дату ўшаноўваць. 95 год таму нашыя продкі заклалі першы камень у падмурак нашай дзяржавы, а мы гэтую справу павінны завершыць — адбудаваць наш беларускі дом»

Шэсьце вырушыла, а 13.30 па так званым Каралеўскім тракце — вуліцамі Новы Свет і Кракаўскае прадмесьце ў цэнтры Варшавы.

А 14.00 на Замкавай плошчы ў Старым горадзе пачаўся мітынг.

На мітынгу выступіў старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк: «Мы цяпер у такой сытуацыі, што можам разьлічваць перадусім на ўласныя сілы. Памятайма пра гэта. Няхай прыкладам нам будуць нашыя героі, якія змагаліся ў 1918 годзе, і тыя людзі, што дамагліся незалежнасьці ў 1991-м».​​

Прамаўлялі таксама Зьміцер Бародка ды Натальля Радзіна.

Прысутныя дзякавалі за салідарнсьць палякам, скандуючы па-польску «Менск і Варшава — супольная справа».

Пасьля мітынгу можна было пачаставацца беларускімі стравамі.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?