Брытанская паліцыя разглядае смерць прадпрымальніка Барыса Беразоўскага як «няясную», перадае Agence France-Presse ўвечары ў суботу.

«Аддзел паліцыі даліны Тэмзы прыступіў да расследавання смерці 67-гадовага мужчыны ў доме ў Аскоце, графства Беркшыра. Яго смерць на дадзены момант разглядаецца як няясная, вядзецца поўнамаштабнае расследаванне», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцэйскага падраздзялення.

Па дадзеных тэлеканала Sky News, мёртвага Беразоўскага ў ванне знайшоў ахоўнік. Як распавёў сябар сям’і Беразоўскага Дзям’ян Кудраўцаў, прычынай смерці прадпрымальніка стала спыненне сэрца.

«Знешніх прыкмет самагубства няма. Няма слядоў ад шпрыцоў, няма прыкмет прыёму нейкіх таблетак — невядома ад чаго спынілася сэрца», — дадаў Кудраўцаў, заклікаўшы не спекуляваць здагадкамі пра самагубства Беразоўскага.
Паводле яго слоў, прынамсі да ўскрыцця ніхто не скажа, ад чаго ён памёр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?