«Белавія» адмяніла 2 сённяшнія рэйсы ў Кіеў з-за дрэннага надвор'я ў аэрапорце "Барыспаль". Такое паведамленне апублікаваў афіцыйны акаўнт нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» ў Твітары.

Адменены рэйс B2-845 з Мінска ў Кіеў, які па раскладзе павінен быў вылецець з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 10.25. Таксама не паляціць рэйс B2-846 з Кіева, які павінен быў прызямліцца ў сталіцы Беларусі ў 13.25.

Як паведамлялася, у сувязі з ускладненнем умоў надвор'я (інтэнсіўны снегапад, мяцеліца, заносы) у сталіцы Украіны аб'яўлена надзвычайная сітуацыя. Снегапад ў Кіеве не спыняецца з раніцы 22 сакавіка, заторы ў горадзе 23 сакавіка ацэньваліся ў дзесяць балаў з дзесяці па шкале Яндэкса, сёння - шэсць балаў. Усе вуліцы накрытыя вялікім пластом снегу, тратуары ўскраін ператварыліся ў суцэльныя гурбы. За суткі ў Кіеве выпала 50 мм ападкаў пры месячнай норме 47 мм, што складае паўметра снежнага покрыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?