Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Вербную нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Ісуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Іерусалім для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).

Гэтая традыцыя грунтуецца на евангельскім апісанні месіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Ісус ідзе ў Іерусалім, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраіля!» (пар. Ян 12, 12–13). Пальмовая нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Евангельскае апісанне мукі Ісуса Хрыста і Яго смерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай святой Імшы, паведамляе Сatholic.by.

Вербніцу святкуюць і беларускія грэка-каталікі, або ўніяты — беларускамоўная царква ўсходняга абраду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0