У пераходзе ля Акадэміі Навук затрыманая відэааператарка НН Таццяна Гаўрыльчык, пра гэта яна паведаміла рэдакцыі. Цяпер журналістка знаходзіцца ў апорным пункце на станцыі метро.
Каля 13-й гадзіны Таццяну Гаўрыльчык выпусцілі з міліцэйскага апорнага пункта. Як паведаміла журналістка, прычынай затрымання было тое, што яна здымала на відэа міліцыянтаў у падземным пераходзе. Разабраўшыся, яе адпусцілі.