«У нашай краіне ёсць дзіця, якое пакутуе горш за палітзняволеных, — тлумачыць ён.

Калі Кавалгін з сябрамі вярталіся з плошчы Бангалор, за імі ў тралейбус селі некалькі «чалавек у цывільным», а за тралейбусам ехаў міліцэйскі аўтобус. «Як толькі мы выйшлі на Акадэміі Навук, мяне адразу схапілі і яшчэ аднаго майго сябра. Не тое, каб білі, але пару разоў далі „па нырках“ — для прафілактыкі. У аўтобус на падлогу мяне кінулі. Я ляжаў хвілінаў дваццаць».

Кавалгін кажа, што тыя, хто іх затрымалі, увесь час стэлефаноўваліся са сваім кіраўніцтвам. «Амаль давезьлі да Цэнтральнага РУУС. Але міліцыянт праверыў маю торбу, напэўна, хацеў знайсці гэты плакат. Але не знайшоў». Хлопцаў проста выкінулі з аўтобуса. Праўда, забралі сцягі.

Дзмітры ўзначальвае моладзевую арганізацыю АГП «Маладыя дэмакраты».

«Рэжым баіцца, калі над ім смяюцца, а я над ім пасмяяўся», — кажа Кавалгін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?