Памідораў і Чарнецкі.

Памідораў і Чарнецкі.

Канцэртам Аляксандра Памідорава адзначыў клуб «Беларусы Пецярбурга» 95-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Святкаваць пачалі яшчэ ў пятніцу, 22 сакавіка. У гэты дзень у клубе «Манхэтан» адбыўся сумесны канцэрт рок-музыкі Аляксандра Памідорава і піцерскага рок-барда Аляксандра Чарнецкага.

Памідораў праспяваў шэраг песень на расейскай і беларускай мовах: "Снайпер на даху», «Быць беларусам», пераклад песні Боба Марлі «Давай, уставай!" І іншыя. Атмасфера ў клубе панавала вельмі цёплая, сардэчная.

Не ўсе прысутныя расейцы разумелі па-беларуску, тым не менш яны ахвотна падцягвалі некаторыя песні.

Некаторыя з песень апынуліся сугучныя з бягучай сітуацыяй у Расіі. Як і ў Беларусі, цяпер у Расіі з'явіліся палітвязні, людзі пратэстуюць супраць несумленных выбараў.

«Тое, што адбываецца ў Расіі, у Беларусі ўжо было. Магу прадказаць, што будзе тут у бліжэйшы час», -- пажартаваў спявак.
На наступны дзень, 23 сакавіка, святкаванне працягнулася ў бары «Свабода». Тут ужо чакалі прывезеныя з Мінска сала і гарэлка.
Беларускі квас куплялі ў мясцовай краме. Актывістка клуба «Беларусы Пецярбурга» Святлана Гаўрыліна частавала ўсіх сапраўднымі беларускімі дранікамі ўласнага прыгатавання. Паспрабаваць беларускую кухню прыйшлі больш за 40 чалавек: беларускія студэнты з піцерскіх ВНУ, тыя, хто з'ехаў з Беларусі па палітычных ці эканамічных прычынах.
Павіншаваць беларусаў са святам прыйшлі і ўдзельнікі руху «Інгрыя». Нагадаем, як і БНР, незалежная Паўночная Рэспубліка Інгрыя паўстала на Карэльскім паўвостраве ў выніку развалу Расійскай Імперыі.
Дзяржаўнасць Паўночнай Інгрыя існавала ад ліпеня 1919 г. да снежня 1920 года За даволі кароткі тэрмін свайго існавання Інгрыі набыла ўсе атрыбуты дзяржаўнасці: уласныя герб, сцяг, гімн, войска, флот і нават суд і пошту.
Да свята таксама далучыліся і пецябруржцы, якія прыйшлі ў бар адразу пасля мітынгу за вызваленне палітвязняў,
што апынуліся за кратамі пасля леташніх масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў.
З прывітальным словам выступіў каардынатар па замежных сувязях клуба, палітолаг Дзяніс Васільеў. Ён нагадаў, у якіх умовах нараджалася БНР.
«Атрыманне Беларуссю незалежнасці ў пачатку 90-х - гэта працяг той барацьбы, якая пачалася ў 1918 годзе», -- адзначыў ён. Дзяніс таксама падкрэсліў, што клуб «Беларусы Пецярбурга» павінны стаць ядром, якое аб'ядноўвае беларусаў, асабліва беларускую моладзь, для захавання нацыянальнай культуры, традыцый і самаідэнтыфікацыі, а таксама для падтрымання сувязяў з Радзімай. «Трэба аб'ядноўвацца, каб разам адстойваць свае правы ў рамках прававога поля, арганізоўваць самадапамога, падтрымліваць нацыянальныя сімвалы - герб Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг, гімн, беларуская мова, гісторыю, адным словам усё, што складае нацыянальную памяць народа.
Наша задача -- стварыць у Пецярбургу малую радзіму, каб дапамагаць усім, хто тут апынуўся, а таксама дапамагаць развівацца самой Беларусі,
якая абвесціла сваю Незалежнасць 25 Сакавіка 1918 года », - падкрэсліў актывіст.
Маргарыта Пярова распавяла аб Радзе БНР і братах Луцкевічах, што стаялі каля яе вытокаў.
Распавяла яна і пра вучонага, аўтару шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, стваральніка і нязменнага старшыню Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу Валянціна Грыцкевіча, які памёр у пачатку сакавіка гэтага года.
Удзельнікі свята паглядзелі фільм Юрыя Хашчавацкага "Дзень Волі" і разам з Аляксандрам Памідоравым праспявалі беларускія песні.
Скончылася сустрэча агульным фота на срэбнай пласціне старэнькай фотакамеры 40-х гадоў. Такім чынам піцерскія беларусы як бы зафіксавалі сваю агульнасць з гісторыяй Радзімы. На такія пласціны ў XIX стагоддзі рабілі здымкі сасланых у Сібір паўстанцаў 1863 года.
Наступная сустрэча клуба «Беларусы Пецярбурга» запланавана на 7 красавіка. У гэты дзень гаворка пойдзе пра жыццё і творчасць геніяльнай беларускага паэткі Ларысы Геніюш.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?