Сёньня баранавіцкі актывіст апазыцыі Яраслаў Грышчэню быў пераведзены са статусу падазронага ў абвінавачаныя. Матэрыялы справы складаюць 143 старонкі, тры відэадыскі і 76 рэчдоказаў. У Грышчэні ўзялі падпіску аб нявыезьдзе. У хлопца зьявіўся новы сьледчы — В.Паўлоўскі. Хлопца абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі — «Малады фронт».

Учора ў суд перадалі крымінальную справу Насты Азаркі зь Нясьвіжу. Яе таксама абвінавачваюць у артыкуле 193 КК.

Іван Шыла даведаецца пра дату свайго суду толькі пасьля 23 жніўня.

Ня выключана, што ўсіх маладых людзей будуць судзіць у адзін дзень у розных гарадох Беларусі, каб штучна зьнізіць колькасьць людзей, які прыйдуць падтрымаць актывістаў да судоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?