Увечары 24 сакавіка, пасля шэсця і мітынгу, прысвечаных 95-годдзю незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, частка моладзі выправілася святкаваць. Найлепшым месцам для гэтага палічылі «Чэбурэчную», што на вуліцы Валадарскага, 9. Справа ў тым, што менавіта ў гэтым будынку, у зале на трэцім паверсе, а 8-й раніцы 25 сакавіка 1918-га і была прынятая 3-я Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць.

Сярод тых, хто прыйшоў у «Чэбурэчную» былі эканаміст Сяргей Чалы, палітолаг Юры Чавусаў, майстар стэнсілаў Dream ды іншыя.

Ахвотныя ледзь стоўпіліся ў невялікім памяшканні. Было весела — шкадавалі толькі, што нельга засядзецца да 8-й раніцы, як у далёкім 1918-м:
«Чэбурэчная» працуе да 23.00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?