Прэс-сакратар Абрамовіча абверг інфармацыю пра яго затрыманне ў ЗША, што раней з'явілася ў СМІ.
Пра гэта Джон Ман заявіў у прамым эфіры тэлеканала «Дождь». Пры гэтым Ман пацвердзіў, што расейскі бізнэсовец сапраўды знаходзіцца ў Злучаных Штатах.
У штаб-кватэры ФБР растлумачылі, што не валодаюць інфармацыяй аб затрыманні Абрамовіча.
Раней пра затрыманне бізнэсоўца паведаміў rbc.ru са спасылкай на сваю крыніцу.
0
0
0
0
0
0