У судзе Савецкага раёна Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў святкавання Дня Волі, затрыманых пасля акцыі.

Усіх адвезлі ў Савецкі РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы правапарушэння па арт. 23.4 КоАП РБ (непадпарадкаванне законным патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Трое з затрыманых — грамадзяне Украіны, якія прадстаўляюць «Нацыянальны альянс». Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі.

Вечарам 25 сакавіка Назар Зеліноўскі атрымаў папярэджанне (суддзя — Дзмітрый Паўлічэнка). Яго адвязуць у аддзяленне міліцыі на вуліцы Якуба Коласа, каб увечары перадаць бацькам.

Затрыманыя 24 сакавіка ў Мінску актывісткі ўкраінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны альянс» Юлія Грышчук і Юлія Слівінская асуджаныя на адны суткі арышту і вызваленыя з-пад варты ў судзе Савецкага раёна ў сувязі з адбыццём пакарання. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на прэс-службу амбасады Украіны ў Беларусі.

Дакументы дзяўчат знаходзяцца ў міграцыйнай службе, а паколькі працоўны дзень ужо скончыўся, ім трэба будзе правесці ў Мінску яшчэ адну ноч. Пасольства акажа садзейнічанне ў іх размяшчэнні. 26 сакавіка Грышчук і Слівінскую дэпартуюць з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?