Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на 113-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна ў ноч на 25 сакавіка сутыкнуліся аўтацягнік «ДАФ» і грузапасажырскі мікрааўтобус «Івека». Буйнагабарытная фура проста падмяла пад сябе другую машыну. 23-гадовы кіроўца і 21-гадовая пасажырка (абодва гандлёвыя прадстаўнікі адной з фірм) загінулі на месцы.

Польскі дальнабойшчык, які кіраваў аўтацягніком, праехаў мяжу, рухаўся ў напрамку беларускай сталіцы і, відаць, заснуў за рулём. Кіроўца сустрэчнага мікрааўтобуса спрабаваў ухіліцца, але не атрымалася. Удар прыйшоўся ў яго правы бок.

Кіроўца грузавой фуры зараз знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Іўеўскай райбальніцы. Растлумачыць штосьці адносна аварыі не дазваляе яго становішча: ён атрымаў шматлікія траўмы галавы і рук, а таксама пракусіў язык.
Раней гэты кіроўца трапляў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ ў якасці парушальніка. На тэрыторыі Беларусі прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў за гадзіну.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?