Нават першы вопыт яго працы паказвае, што для Беларусі і Казахстана ў параўнанні з Расіяй сітуацыя складваецца неспрыяльна.

Пра гэта ў сваім артыкуле піша дырэктар Інстытута стратэгічных ацэнак пры прэзідэнцкім фондзе Леаніда Кучмы «Украіна», акадэмік НААН, доктар эканамічных навук, прафесар Павел Гайдуцкі са спасылкай на вынікі даследавання, праведзенага інстытутам.

Як адзначае аўтар, за 2012 год у параўнанні з 2011-м экспарт у рамках МС вырас амаль на 9,9%, але з Расіі ў Беларусь і Казахстан - на 13,9%, а з Казахстана ў Расію і Беларусь экспарт, наадварот, скараціўся на 9,8%. Ва Украіне таксама назіраўся спад экспарту ў краіны МС на 4,6%.

Імпарт у рамках Мытнага саюза за 2012 год скараціўся на 5%, але ў асноўным за кошт значнага скарачэння імпарту ў Расію з Беларусі і Казахстана - на 36%. У той жа час у Беларусь і Казахстан імпарт з Расіі працягваў паскорана расці: адпаведна на 18,2 і 6,9%. У Украіну імпарт з МС скараціўся на 3,2%. «Калі б Украіна ў 2012 годзе знаходзілася ў МС, відавочна, мела б такую ж негатыўную дынаміку», - адзначае аўтар.

Функцыянаванне Мытнага саюза за кароткі перыяд ужо прывяло да рэзкага росту ценізацыі знешняга гандлю.
Так, па статыстыцы Казахстана, абарот знешняга гандлю паміж Беларуссю і Казахстанам склаў 483 млн, а па статыстыцы Беларусі – 647 млн дал, г.зн. розніца 164 млн дал, або 34%.

«Мытны саюз таксама значна адстае ў паказчыках інтэграванасці па гандлі паслугамі, узаемных прамых інвестыцыях і прамысловай кааперацыі. Хто можа назваць хоць бы адзін, рэалізаваны ў рамках МС на ўзроўні паміж краінамі, інавацыйны праект, асабліва ў сферы машынабудавання, якую часцей за ўсё прыводзяць як аргумент на карысць МС?» - адзначыў Гайдуцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?