Да пяці сутак арышту прыгаварыў 25 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска актывістаў Партыі БНФ Канстанціна Смолікава і Леаніда Аўтухова,
пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Таццяна Севярынец.
Яны былі затрыманыя 22 сакавіка і да суда заставаліся пад вартай. Суд над імі доўжыўся прыкладна 9 гадзін.

Акрамя таго, як паведаміла Севярынец, 25 сакавіка каля плошчы Перамогі ў Віцебску супрацоўнікі міліцэйскага спецназа затрымалі актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава. Каля дзвюх гадзін яны правялі ў Кастрычніцкім РУУС Віцебска, дзе ў іх узялі адбіткі пальцаў. Таксама быў складзены пратакол затрымання, у якім Кішчуку і Лаўрэнаву ставіўся ў віну крадзеж бутэлькі гарэлкі з магазіна. Пасля гэтага іх адпусцілі, паведаміла каардынатар БХД.

Таксама 25 сакавіка супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль з чатырма актывістамі БХД і Партыі БНФ, якія накіроўваліся да Кастрычніцкага суда на слуханне па справе Смолікава і Аўтухова. На вадзіцеля Алеся Кузняцова быў складзены адміністрацыйны пратакол аб тым, што ён нібы няправільна перастройваўся з адной дарожнай паласы на другую, а таксама вёз на задніх сядзеннях непрышпіленых пасажыраў. Пасля гэтага іх адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?