Раней Марцалеў адзначаў, што яго судзілі разам з Ірынай Халіп, якой дазволілі выезд за мяжу для сустрэчы з мужам. Палітвязень спадзяваўся, што таксама атрымае дазвол на выезд.

Для асуджаных з выпрабавальным тэрмінам існуе тры прычыны, па якіх іх могуць выпусціць за мяжу. Гэта смерць блізкага сваяка за мяжой, удзел у судовым працэсе ў іншай дзяржаве і выезд па стане здароўя. Да сваёй заявы Марцалеў дадаў медычныя даведкі.

Аднак у адказе з інспекцыі па выкананні пакаранняў гаворыцца, быццам падчас праверкі выявілася, што паводле 9-я гарадская паліклініка Мінска не бачыць неабходнасці ў лячэнні Марцалева за мяжой.
Таму ў выездзе яму адмовілі. Суд, які нанова разгледзіць справы Марцалева і Халіп, адбудзецца сёлета 20 ліпеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?