У Гродне ў краме з канфіскаванымі тварамі з'явіліся кнігі, якія былі забраныя падчас леташняй прэзентацыі часопіса «Аrche».

Часопісы «Аrche-Пачатак», а таксама кнігі, выдадзеныя рэакцыяй, прадаюцца па 14 900 рублёў. Побач на паліцах — абутак, цыгарэты ды іншы канфіскаваны на мяжы тавар.

Гандляры патлумачылі, што тут прадаюцца часопісы і кнігі (усяго каля 200 экзэмпляраў), якія былі канфіскаваныя ў тагачаснага галоўнага рэдактара выдання Валера Булгакава 14 верасня 2012 года. Булгакава тады затрымалі, а пазней аштрафавалі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Крама на ўскраіне горада (вул. Карскага, 33), пакупнікоў там мала, кажуць гарадзенцы, — сюды прыходзяць тыя, хто ведае, чаго шукае.

Тым часам учора Дэпартамент фінансавых расследаванняў разблакаваў банкаўскі рахунак рэдакцыі, у завядзенні крымінальнай справы супраць рэдакцыі адмоўлена. «Архэ» спрабуе аднавіць сваю дзейнасць пасля працяглага пераследу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?