Жанчына, якая здзейсніла разбойны напад на пункт абмену валют ААТ «Беларускі народны банк» па адрасе вуліца Няміга, 12 у Мінску, затрыманая.

Ёю аказалася 30-гадовая жыхарка сталіцы, яна зараз дае прызнальныя паказанні.

Як паведамлялася раней, жанчына скарыстаўшыся тым, што касір адчыняла памяшканне, увапхнула яе ўнутр і пад пагрозай прымянення пярцовага балончыка запатрабавала грошы. Але касір аказала актыўны супраціў, і налётчыца збегла. Яе тады абвясцілі ў вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?