Тысячы работнікаў сталеліцейных заводаў і шахтаў далучыліся да страйку на поўдні Польшчы, у прамысловай вобласці Сілезія.
Працоўныя спынілі працу на чатыры гадзіны. Акцыю пратэсту пачаў прафсаюз «Салідарнасць».
Пратэстоўцы дамагаюцца захавання іх правоў працадаўцамі. Таксама рабочыя пратэстуюць супраць зменаў у адукацыі і ахове здароўя.
З тых часоў, як у Польшчы паў урад камуністаў ў 1989 годзе, у краіне закрыліся мноства шахтаў і металургічных прадпрыемстваў.