Акцёр Уіл Сміт патлумачыў сваю адмову ад ролі Джанга ў фільме Квенціна Таранціна «Джанга вызвалены» ў інтэрв'ю часопісу Entertainment Weekly.

Сміт вырашыў не выконваць ролю чарнаскурага раба, бо не палічыў яго галоўным персанажам карціны. На думку акцёра, галоўным героем фільма з'яўляецца «паляўнічы на галовы» ў выкананні Крыстафа Вальца.

Акцёр распавёў, што нават прасіў Квенціна Таранціна памяняць сцэнар і пашырыць ролю Джанга. «Менавіта я павінен забіць дрэннага хлопца!» - аргументаваў Сміт, аднак рэжысёр адмовіўся мяняць пад яго сцэнар.

Пры гэтым Сміт выказаўся пра карціну добразычліва: «Гэта бліскучы фільм. Проста ён не для мяне».

***

Вестэрн «Джанга вызвалены» выйшаў у снежні 2012 года. У ім распавядаецца пра чарнаскурага амерыканскага раба Джанга, якога выкупляе «паляўнічы на галовы» і праціўнік рабаўладання Кінг Шульц. Роля Джанга дасталася Джэймі Фоксу.

У 2013 годзе «Джанга вызвалены» атрымаў прэмію Амерыканскай кінаакадэміі за найлепшы сцэнар, а выканаўца ролі «паляўнічага» Крыстаф Вальц атрымаў узнагароду за найлепшую ролю другога плана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?