У сваім рашэнні МЗС Беларусі спаслалася на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.

Рашэнне аб адмове ў акрэдытацыі перадалі афіцыйнаму прадстаўніку канала ў Беларусі Міхасю Янчуку ўвечары 26 сакавіка.

— Такое рашэнне МЗС было чаканым для «Белсату», бо журналісты тэлеканала цудоўна ведаюць, у якой краіне яны працуюць, і што ніякай лібералізацыі ад беларускага кіраўніцтва сёння чакаць не прыходзіцца, — адзначыў прэс-службе «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Міхась Янчук.

«Белсат», першы незалежны беларускі тэлеканал, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека. Журналісты каналу неаднаразова траплялі пад пераслед беларускіх уладаў у выглядзе папярэджанняў і адміністратыўных арыштаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?