Сёння Ніна Багінская прыйшла па свой пашпарт у РУУС Маскоўскага раёна. Пашпарт жанчыне не аддалі, а павезлі судзіць за «несанкцыянаванае мерапрыемства». Праз доўгае чаканне ў судзе Ніна Багінская страціла прытомнасць, хуткая забрала яе ў шпіталь. У лякарні грамадскай актывістцы зрабілі ўколы, пасля чаго яна вярнулася дамоў. Пашпарт жанчыне ўрэшце вярнулі ў судзе, аднак выраку яшчэ вынесена не было.

Нагадаем, 25 сакавіка ля Чырвонага касцёла жанчына была затрыманая міліцыяй. Спадарыня ўзняла бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня Волі. Пры затрыманні жанчыну так штурханулі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС, што яна павалілася на зямлю.

Ніна Багінская са сцягам ля Чырвонага касцёла 25 сакавіка.

Ніна Багінская са сцягам ля Чырвонага касцёла 25 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?