Спынена крымінальная справа, звязаная са знойдзенымі трыма замарожанымі немаўлятамі ў халадзільніку.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго слоў, справа спынена «ў сувязі з адсутнасцю небяспечнага дзеяння, прадугледжанага крымінальным законам».

Нагадаем, целы трох немаўлят знайшоў 22 студзеня 41-гадовы мінчанін у кватэры сваёй 36-гадовай сужыцелькі, якая памерла 19 студзеня ад раку. У маразільніку ён знайшоў, як мяркуецца, труп немаўляці, пра што паведаміў у Фрунзенскі РУУС сталіцы. Пры старанным аглядзе следча-аператыўная група знайшла ў маразільніку тры падобныя ўзоры. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза.

    Сталі вядомыя вынікі экспертызы, якая праводзілася падчас расследавання крымінальнай справы, распачатай 23 студзеня гэтага года па факце выяўлення ў адной з мінскіх кватэр трупаў трох немаўлят (п. 2 ч. 2 арт. 139 КК).
    Некалькі дзён таму былі апублікаваныя вынікі экспертызы. Паводле слоў Герасімава, устаноўлена, што ўсе трое немаўлят — дзве дзяўчынкі і хлопчык — народжаныя адной жанчынай ад аднаго мужчыны. Біялагічнай маці з’яўляецца мінчанка 1976 года нараджэння, якая памерла ад невылечнага захворвання напярэдадні выяўлення трупаў. «Біялагічны бацька таксама ўстаноўлены, аднак інфармацыя пра яго асобу з’яўляецца тайнай следства», — паведаміў Герасімаў.
    Паводле яго слоў, падчас складанай комплекснай экспертызы дакладна ўстаноўлена, што ўсе трое немаўлят народжаныя даношанымі, але мёртвымі. Іх смерць наступіла незадоўга да традыцыйнага тэрміну нараджэння ў выніку ўнутрычарапнога кіслароднага галадання. Эксперты мяркуюць, што дзеці народжаныя па-за медыцынскім стацыянарам. Фактаў, якія б пацвярджалі зварот памерлай маці ў медыцынскія ўстановы ў перыяды цяжарнасці, не ўстаноўлена.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?