Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да бухгалтара аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама.Падазраванай інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае артыкулам 210 КК, — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненае ў асабліва буйным памеры.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава,
бухгалтар са студзеня 2009 года па снежаньНасупраць выдуманых прозвішчаў падазраваная ўказала нумар свайго2012-га налічвала зарплату тром «мёртвым душам», а затым сама яе атрымлівала. «Яна ўнесла ў базу даных праграмы па налічэнні заработнай платы прозвішчы трох выдуманых асоб, якія нібыта працавалі ва ўстановах адукацыі.
Цяпер падазраваная пакрыла больш як палову сумы ўрону.Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка УСК, махінацыі заўважыла кіраўніцтва аддзела адукацыі і паведаміла пра падазрэнні ў кампетэнтныя органы. Бухгалтар у аддзеле адукацыі працуе даўно, характарызавалася са станоўчага боку.