Уругвайскі хаўбек Пабла Габрыэль Гарсія ў бліжэйшы час можа стаць гульцом мінскага «Дынама».

Заўтра 35-гадовы футбаліст прыбудзе ў Мінск для праходжання паглыбленага медыцынскага агляду. Калі праблем са здароўем выяўлена не будзе, сталічны клуб і Пабла Гарсія афіцыйна аформяць супрацоўніцтва.

Апошнія пяць гадоў уругваец выступаў у чэмпіянаце Грэцыі за ПАОК.
Да гэтага ў багатай кар’еры Пабла Гарсія былі ўругвайскі «Пеньяроль», мадрыдскі «Рэал» і «Атлетыка», «Асасуна», «Сельта», «Мурсія», італьянскія «Мілан» і «Венецыя». Акрамя таго, на рахунку паўабаронцы больш за 60 матчаў за зборную Уругвая.

Зараз Пабла Гарсія знаходзіцца ў статусе вольнага агента — яго кантракт з грэчаскім клубам скончыўся ў сакавіку 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?