Пецярбургскія таксісты просяць абараніць іх ад п’яных пасажырак.
Кіроўцы таксі заяўляюць, што некаторыя пасажыркі ў стане алкагольнага ап’янення становяцца агрэсіўнымі і пачынаюць прыставаць да шафёраў.
Таксісты лічаць, што ў расійскі Крымінальны кодэкс варта ўнесці папраўкі, дзякуючы якім пацярпелымі ад згвалтавання будуць прызнавацца не толькі жанчыны, але і мужчыны.
Трэба сказаць, што ў адпаведным артыкуле КК на самай справе усюды фігуруе слова «пацярпелая».
Таксісты ўжо пачалі збор подпісаў пад адпаведнай петыцыяй, у якой яны ўдакладняюць, што колькасць сэксуальных дамаганняў з боку п’яных пасажырак рэзка павялічваецца ў пятніцу і ў выходныя дні,
прычым мужчыны, якія сядзяць за рулём, падвяргаюцца пагрозам, а то і прамому гвалту з боку п’янай жаночай кампаніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?