Пасаду кіраўніка Асацыяцыі па веславанні 71-гадовы Пракаповіч атрымаў як грамадскую нагрузку, а ў БПС-банку не ведаюць, што ў іх працуе вядомы банкір.

Пётр Пракаповіч на сваіх 14 пасадах атрымлівае толькі заробак намесніка прэм’ер-міністра. У прэс-службе Саўміна заўважаюць, што за пасады пры Саўміне Пракаповіч грашовых выгад не мае.

«Заробак ён не атрымлівае. Членства ў камісіі ўваходзіць у яго абавязкі як віцэ-прэм’ера».

Пасада старшыні Асацыяцыі «Беларускі саюз вяслярных відаў спорту» ўвогуле для Пракаповіча дадатковая грамадская нагрузка. А вось наконт таго, што ён займае пасаду прадстаўніка дзяржавы ў БПС-банку, у самой ўстанове кажуць, што такіх звестак не маюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?