Пабачыў, як выглядае ўлётка, за распаўсюд якой было затрымана каля 60 юнакоў і дзяўчат, і сэрца не стрывала.

Няўжо ніхто ня дасьць па руках гэтым «малярам», у якіх на сьвяточных плякатах нехта топчацца па нацыянальнай сьвятыні? Дый наагул, сьцяг унізе (апроч схіленага ці прыспушчанага ў памяць загінуўшых патрыётаў) выглядае звышненатуральным. Існуе нават устойлівае словазлучэньне «узьняць сьцяг» альбо у дадзеным выпадку «ўзьняць сьцяг у гонар…»

Я памятаю, як 1 траўня 2002‑га чорныя людзі валаклі мяне па плошчы перад магілёўскім аблвыканкамам, а за сьпінай пачуў, як на пытаньне: «За што яго?» — чысты дзявочы голас адказвае: «За тое, што падняў наш сьцяг!» Памятаю, як за гэты сьцяг потым душылі мяне, вырваўшы гузік, у заглушаным мікрааўтобусе з танаваным шклом, выцягнулі з дыктафону стужку з рэпартажам, забралі пачатак цыгарэтаў, шкуматалі палотнішча. Па сканчэньні дзяржаўнага сьвята мяне выпусьцілі (ужо з пастарунку), рэчы не вярнуўшы. Толькі сьцяг падпалкоўнік прынёс, хаця і ладна пакамечаны, але акуратны згорнуты… (Нічога, сьцяг важнейшы, а ўжо тронкі да яго хутка знайшліся й новыя.) Дык атрымліваецца, што нашыя ворагі болей паважаюць наш сьцяг?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?