Падчас пазачарговага сходу акцыянераў Мінскага завода пеністых вінаў было прынята рашэнне аб дадатковым выпуску акцый прадпрыемства.

Нагадаем, у маі-чэрвені 2012 адбывалася «народнае IPO» завода — першаснае размяшчэнне акцый. Тады было набыта 165 тысяч акцый з 240 тысяч надрукаваных акцый.

Цяпер вырашана выставіць на продаж астатнія 75 296 акцый.
Іх можна будзе набыць праз Беларускую валютна-фондавую біржу. Цана кожнай складзе 238 440 рублёў. Падчас IPO акцыі каштавалі 171 450 рублёў. Цяпер цана вырасла за кошт павелічэння статутнага фонда прадпрыемства.
Найбуйнейшымі акцыянерамі Мінскага завода пеністых вінаў на дадзены момант з’яўляюцца дзяржава (больш за 80% акцый) і кампанія «Трайпл» мільянера Юрыя Чыжа (12,5%).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?